Выканайце наступныя дзеянні, каб усталяваць пак са змесцаваннем:
- Разархівіруйце пак:
shell> gunzip -c bugzilla-be-aa.bb.cc-yyyymmdd.tar.gz | tar xof -
- Зайдзіце ў дырэкторыю:
shell> cd bugzilla-be-aa.bb.cc-yyyymmdd
- Скапіруйце дырэкторыю template/be у дырэкторыю, дзе ўсталявана
Багзіла:
shell> cp -r template/be /шлях_да_багзіла/template
- Выканайце
checksetup.pl
, каб наладзіць і праверыць усталяванне:
shell> ./checksetup.pl
- Увайдзіце ў Багзіла як спраўца, змяніце параметры language і defaultlanguage.
Напрыклад: be,en і be.
Таксама пак змяшчае беларускамоўныя старонкі даведкі. Каб усталяваць іх выканайце наступныя дзеянні:
- Зайдзіце ў дырэкторыю:
shell> cd bugzilla-be-aa.bb.cc-yyyymmdd
- Скапіруйце файлы *.html.be у дырэкторыю, дзе ўсталявана
Багзіла:
shell> cp *.html.be /шлях_да_багзіла/
- Дадайце дырэктыву AddLanguage be .be у файл наладжвання Apache і змяніце
назвы першапачатковых файлаў даведкі, дадаўшы да іх суфікс .en (у дырэкторыі Багзіла).
shell> for i in *.html.be; do mv `basename $i .be` `basename $i .be`.en ; done
Калі ж вы ўжываеце іншы паслугач HTTP, дык замяніце першапачатковыя файлы беларускамоўнымі.
shell> for i in *.html.be; do cp $i `basename $i .be` ; done