Навіны | Пра Bugzilla-be | Загрузка | ПіА | Дакументацыя |
Падтрымка | Праект | Хібы | Bugzilla.org | English |
Хуткі пераскок па старонцы:
Багзіла і ўвесь яе зыходны код даступны для загрузкі. Багзіла выдаецца пад Mozilla Public License, і таму яна свабоднае праграмнае забеспячэнне, як і яе зыходны код.
Наведайце, калі ласка, bugzilla.org, каб загрузіць Багзіла.
Нумары версіяў Багзіла бываюць двух відаў: aa.bb ці aa.bb.cc.
Версія ўстойлівага выдання Багзіла заўсёды мае цотны нумар для bb. Усялякі нумар cc, калі існуе, паказвае паслядоўнае абнаўленне ўстойлівай версіі, якое выпраўляе праблемы бяспекі, што не могуць чакаць выдання наступнай устойлівай версіі.
Версіі, што распрацоўваюцца, заўсёды маюць няцотны нумар для bb. Такія версіі выдаюцца час ад часу, і cc паказвае толькі ўрывак часу, які прайшоў ад выдання папярэдняй версіі.
Калі вы жадаеце больш устойлівае выданне, вы павінны карыстацца пакам з цотным нумарам у становішчы bb у нумары версіі.
Мы распрацоўваем пакі змесцавання толькі для ўстойлівых версіяў. Пакі выдаюцца з назвай наступнага віду:
bugzilla-be-aa.bb.cc-yyyymmdd.tar.gz
Дзе aa.bb.cc -- нумар версіі Багзіла, а yyyymmdd -- дата выдання (yyyy - год, mm -- месяц у гаду, dd -- дзень месяца).
Версія Багзіла | Дата выдання | Моўны пак | Памер |
---|---|---|---|
3.2.3 | 14 чэрвеня 2009 г. | HTTP | 303 КБ |
3.0.8 | 14 чэрвеня 2009 г. | HTTP | 277 КБ |
2.22.7 | 14 чэрвеня 2009 г. | HTTP | 227 КБ |
2.20.7 | 22 лістапада 2008 г. | HTTP | 197 КБ |
2.18.6 | 11 лютага 2007 г. | HTTP | 138 КБ |
2.16.11 | 5 лістапада 2005 г. | HTTP | 73 КБ |
Калі вы жадаеце мець большую гнуткасць, вы можаце загрузіць змесцаванне з паслугача CVS на SourceForge.net. Але за дадатковую гнуткасць вы мусіце плаціць большаю складанасцю.
Модулі:
Галіны
# Увядзіце "anonymous" замест пароля
shell> cvs -d :pserver:anonymous@cvs-mirror.mozilla.org:/cvsroot login# Атрыманне BUGZILLA-2_16_3 у дырэкторыю bugzilla
shell> cvs -d :pserver:anonymous@cvs-mirror.mozilla.org:/cvsroot co -P -rBUGZILLA-2_16_3 -d bugzilla Bugzilla
# Уваход у дырэкторыю Багзіла
shell> cd /шлях_да_багзіла# Націсніце клавішу Enter, калі вам прапануюць увесці пароль
shell> cvs -d :pserver:anonymous@bugzilla-be.cvs.sourceforge.net:/cvsroot/bugzilla-be login# Атрыманне апошняй версіі беларускага змесцавання Багзіла
shell> cd template shell> cvs -z3 -d :pserver:anonymous@bugzilla-be.cvs.sourceforge.net:/cvsroot/bugzilla-be co -P -d be bugzilla-be/template/be shell> cd ..# Праверка ўсталявання Багзіла
shell> ./checksetup.pl
Калі вы робіце checkout, каб атрымаць копію праекта, CVS змяшчае пэўныя файлы кіравання, якія выкарыстоўваюцца для вызначэння ёмішча CVS і іншай службовай інфармацыі. Гэтыя файлы карысныя пры распрацоўцы, але іх размяшчэнне ў ўэб-прасторы не мае сэнсу. Атрымаць копію праекта без файлаў кіравання можна пры дапамозе загаду "export":
# Націсніце клавішу Enter, калі вам прапануюць увесці пароль
shell> cvs -d:pserver:anonymous@cvs.sourceforge.net:/cvsroot/bugzilla-be login shell> cvs -d:pserver:anonymous@cvs.sourceforge.net:/cvsroot/bugzilla-be export -Dtomorrow bugzilla-be