Bugzilla Bugzilla-be Беларускае Змесцаванне

Пытанні

Адказы

Чаму на старонках Багзіла з беларускім змесцаваннем частка тэксту англійскамоўная?

Багзіла версіі 2.16 не паддаецца змесцаванню цалкам. Памылкі і папярэджанні ўбудаваны ў код і таму, згодна з парадамі распрацоўцаў, не перакладаюцца. Гэтая акалічнасць павінна быць выпраўлена ў версіі 2.18.
Але, магчыма, англійскамоўны тэкст не перакладзены з-за няўвагі. Звяртайцеся да нас, каб высветліць, ці не з'яўляцца "чужаземны" тэкст хібай перакладу.

Я ўсталяваў беларускае змесцаванне Багзіла. Але замест беларускага тэксту азіральнік паказвае нейкую мешаніну знакаў.

Змесцаванне выкарыстоўвае сукупнасць знакаў UTF-8. Ваш азіральнік ужывае іншую сукупнасць для адлюстравання знакаў. Што магчыма з-за наступных праблемаў:

Немагчыма ўвайсці ў сістэму. Выдаецца памылка: LOCK TABLES shadowlog WRITE, tokens WRITE ... Access denied for user: 'bugs@localhost' to database 'bugs'

Такая памылка з'яўляецца, калі Багзіла скарыстоўвае БД MySQL версіі 4.0 і большай, у якой дадалі новы дазвол LOCK TABLES. Каб выправіць памылку, вы павінны выканаць наступны запыт, як карыстальнік root БД MySQL:

shell> mysql -h localhost -u root -p
Enter password:
Welcome to the MySQL monitor.  Commands end with ; or \g.
Your MySQL connection id is 8 to server version: 4.0.11a-gamma

Type 'help;' or '\h' for help. Type '\c' to clear the buffer.
mysql> GRANT LOCK TABLES ON bugs.* TO bugs@localhost;
Query OK, 0 rows affected (0.00 sec)

FLUSH PRIVILEGES;
Query OK, 0 rows affected (0.00 sec)

mysql>exit;