Bugzilla Bugzilla-be Беларускае Змесцаванне

Пра Bugzilla-be

Bugzilla-be — праект змесцавання Багзіла на беларускую мову.

Пра Bugzilla

Bugzilla -- гэта "Сістэма Высочвання Хібаў". Сістэма Высочвання Хібаў дазваляе асобным распрацоўцам, ці гурткам распрацоўцаў, вынікова адсочваць вядомыя хібы ў іх прадуктах і паспяхова іх выпраўляць.

Чаму мы мусім ужываць Bugzilla?

Доўгі час праграмнае забеспячэнне высочвання хібаў ужывалася пры распрацоўцы толькі буйнымі кампаніямі. Нават цяпер бальшыня кампаніяў скарыстоўваюць замест такіх сістэмаў супольныя спісы і э-пошту, каб сачыць за станам хібаў. Такія сродкі схіляюць да памылак у ацэнцы хібаў, да згубы ці ігнаравання асобных хібаў.

У цяперашні час шмат кампаніяў прыйшлі да высноваў, што сістэмы высочвання хібаў скарачаюць прастой, павялічваюць прадукцыйнасць, пабольшваюць задавальненне пакупнікоў іх сістэмамі. Сістэмы высочвання хібаў дазваляюць вытворцам мець больш блізкія зносіны з кліентамі, больш вынікова абмяркоўваць праблемы.

Чаму вы мусіце ўжываць Bugzilla?

Багзіла вельмі лёгка прыстасоўваецца да ўсялякіх абставінаў. Багзіла можа ўражліва павялічыць вытворчасць, адказнасць і падсправаздачнасць асобных службоўцаў з-за забяспечвання дакументаванай працаплыні і станоўчых водгукаў з-за добрую прадукцыйнасць. Як часта здаралася вам прачнуцца раніцай і ўспамінаць, што вы хацелі зрабіць сёння? Даверце вашу праблему Багзіла, і вы будзеце мець запіс аб ёй. Вы зможаце прызначыць вяхі распрацоўкі і прадказаць версіі прадукту, дзе праблема будзе выпраўлена. З дапамогай э-паштовых асаблівасцяў, якія падтрымліваюцца Багзіла, вы зможаце абмеркаваць праблему і прызначыць шляхі яе вырашэння.

У рэшце рэшт, Багзіла дасць вам моц у вашы рукі, каб павялічыць вашу вагу ў вачах вашага працадавальніка ці ў справе, таму што забяспечыць працапрыдатным касцяком, які дазволіць вам не губляць падрабязнасці праблемаў і будзе захоўваць веды аб шляхах іх вырашэння.